Цмок – міфалагічная істота, якая стала турыстычным сімвалам Лепеля. Міжнародны фестываль, прысвечаны сімпатычнаму Цмоку, пройдзе ўжо у пяты раз. Адбудзецца свята ва ўрочышчы Цмока, у гарадскім парку Лепеля.
Праграма
“Музычны алімп”
11.00-11.15 Цмок і арганізатары вітаюць гасцей і ўдзельнікаў
11.15-11.45 Парад ўдзельнікаў фэсту (Беларусь, Эстонія, Расія, Польшча)
11.45-12.00 Напрамак супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай прадстаўляе Таварыства з абмежаванай адказнасцю “БЕЛАКІТ”
12.00-12.20 Прэзентацыя песень беларускіх перасяленцаў,што запісаны па сібірскіх вёсках прадстаўляе гурт аўтэнтычнай песні “Крывічы”, г.Іркуцк (Расія)
12.20-13.00 Калектыў эстонскага народнага танца “Paikeseratas”, г. Нарва (Эстонія)
13.00-13.50 “Рэй”- ансамбль народнай песні і танца,
г.Мінск (Беларусь)
13.50-14.40 “Рада”- фолькгурт традыцыйнага мужчынскага спеву,
г.Мінск (Беларусь)
14.40-15.25 “Warsobe”-музычны гурт у стылі world music,
г.Мінск (Беларусь)
15.25-16.30 “Лепшае і новае” — спявае Зміцер Вайцюшкевіч,
(Беларусь)
16.30-17.20 “Harotnica mix”- музычны гурт аўтарскай песні ў спалучэнні электронных і акустычных інструментаў,
г.Мінск (Беларусь)
17.20-18.30 — “Восьмыдзень”- музычны гурт у стылі эксперыментальнага фольку,
г.Віцебск (Беларусь)
18.30-19.40 “Рокаш”-традыцыйны ўдзельнік фестывалю, музычны гурт у стылі фольк-року,
г.Мінск (Беларусь)
19.40-20.30 “Nevrida”-музычны гурт у стылі фэнтазі-фольк,
г.Мінск (Беларусь)
20.30-21.15 “Рэха”-музычны гурт у стылі шансон-рок,
г.Мінск (Беларусь)
21.15-22.10 “НагУаль”-музычны гурт у стылі фольк-мадэрн,
г.Мінск (Беларусь).
“Дзіцячы пагорак”
13.00 Інтэрактыўныя гульні для дзетак ладзіць акцёр, драматург Васіль Дранько-Майсюк.
Самыя спрытныя і ўмелыя змогуць разам з суполкай Terram album змайстраваць для сябе ляльку-выканаўцу жаданняў, альбо сплесці прыгожы паяс.
“Танцавальная лагчына”
14.00 Запрашаем аматараў беларускай песні і побытавых танцаў прыняць удзел у майстар-класах, арганізаваных нашымі гасцямі, гуртом аўтэнтычнай песні іркуцкай гарадской грамадскай арганізацыі “Беларускі клуб “Крывічы”.
“Даліна майстроў”
11.00 Майсры і рамеснікі Беларусі прадстаўляць вырабы народных промыслаў, праводзяць майстар-класы па вырабе сувенірнай прадукцыі з прыродных матэрыялаў
“Кулінарны востраў”
11.00 Прапануе шэдэўры народнай кухні ад беларускіх аграсядзіб, вясковых падвор’яў. Кулінараў-аматараў народай кухні і прафесіяналаў. Будзе праведзены кулінарны тур-конкурс “Ежа ад Цмока” – клёцкі з душамі.
Арт-паб “Torvald” прапануе душэўную кухню і адмысловыя напоі.
“Турыстычнае ўзбярэжжа”
11.00 Турыстычныя ўстановы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы турызму прапануюць пазнаёміцца з цікавымі магчымасцямі адпачынку.
“Магічны яр”
19.30 Сакральныя таямніцы традыцый і павер’яў нашых продкаў прыадчыняць знаўцы залатых правіл народнай культуры, аўтары шматлікіх выданняў па этнаграфіі і фальклору Янка Крук і Аксана Катовіч. Сустрэча з імі прызначана ў МІФІЧНЫМ ЯРЫ.
НЕ прапусціце!
Па пытаннях арганізаванага турызму турыстычныя кампаніі могуць звяртацца да арганізатара конкурсу Вольгі Маханенка: lepel2005@gmail.com