Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” з задавальненнем запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы, свята беларускай культуры “У роднай мовы роднае карэнне”.
Свята адбудзецца 11 ліпеня 2020 года, пачатак — 12.00.
Галоўная мэта – гэта сцвярджэнне і папулярызацыя беларускіх народных традыцый, беларускай мовы. Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах. І музыка, будзе гучаць цудоўная, беларуская.
Вас чакаюць:
- Гульні – забавы з дарослымі і дзеткамі
- Музыка ад беларускіх музыкаў
- Вы будзеце мець задавальненне паслухаць цудоўныя беларускія песні ў выкананні славутага беларускага калектыва “Вербіца”
- Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад “Яварыны”
- Досціпы ды забаўкі,кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка
- Беларускі кракадзіл
- 5 крокаў да беларускай душы
- Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці — Птушыны “грай”
- Янка Купала на Яна Купала.
- Паэтычны дыспут
- Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а мовай.
- Беларуская клясыка на новы капыл
- Кемікі ды байкіад старога дзеда.
- Лекцыя пана Валер`яна.
Мова, частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працяваюць жыць традыцыі нашага народа.
Парк гісторыі”Каралеўская асамблея Сула” з`яўляецца тэрыторыяй беларускай мовы, дзе вы будзеце мець магчымасць паслухаць цікавыя экскурсіі ад нашых паважаных экскурсаводаў, таксама пачуць новую беларускую прымаўку ці нават байку у кожнай кропцы парка.
Чакаем Вас, шаноўныя госці!
У свеце шмат розных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў кожнага з нас ёсць толькі адна родная. Менавіта на гэтай мове мы размаўляем з роднымі, сябрамі, блізкімі.
У нас хапае слоў такiх
Чысцюткiх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку i каханне.