У гэтым годдзе флагман беларускага экскурсійнага турызму – “Віяполь” мае каля десятка новых экскурсій, але “Шчучыншчына” прэтэндуе на асабліва хітовае месца.
Іранічная і стылізаваная песня ў выкананні Алены Жалудок стала вірусным відэа ў ютубе, рэфрэн настолькі запамінальны, што выклікаў стварэнне мемаў і новых пародый.
Адначасова з папулярнасцю твора ўсплеск цікавасці адчуў і сам рэгіён, аб якім вядзецца гаворка.
Шчучын, які знаходзіцца ў Гарадзенскай вобласці, а таксама ваколіцы мястэчка маюць шмат адметнасцяў. Прыгожыя і велічныя палацы – Чацвярцінскіх і Друцкіх-Любецкіх, старадаўняя царква ў Мураванцы, музей Чэслава Нэмана і шмат чаго іншага можна паглядзець на цяпер ўжо легендарнай “Шчучыншчыне”. Паглядзець, паслухаць цікавосткі і адначасова датыкнуцца да цудоўнага: адны назвы чаго вартыя – Жалудок, Гурнофель і іншыя каларытныя тапонімы.
Як кажа ў каментары нашаму парталу дырэктар кампаніі “Віяполь” Галіна Патаева, ідэя і тэкст экскурсіі – вынік сумеснай працы творчых сіл тураператара. Над маршрутам працавалі і сама Галіна Рамуальдаўна, і Сяргей Быцкевіч, і Дар’я Прэснякова, і Яраш Малішэўскі, кансультаваў калектыў таксама гуру беларускай экскурсіёнкі – Анатоль Варава.
“Стымулам для стварэння маршрута, безумоўна стала песня, — кажа Галіна Патаева, — але мы даўно працуем з гэтым рэгіёнам. Зборная экскурсія пройдзе ў бліжэйшыя выходныя першы раз і плануецца, што будзе праводзіцца не менш, як раз на месяц. Але па замове карпаратыўных груп мы гатовыя праводзіць яе столькі, сколькі трэба”.
Такім чынам, самая актуальная экскурсiя кастрычнiка 2020 — «Шчучыншчына»:
31 кастрычніка, субота, 8.00
Экскурсавод – Яраш Малішэўскі
Маршрут:
Мураванка – Жалудок — Ішчална — Ражанка — Шчучын — Галавічполле — Старыя Васілішкі – Гурнофель (з абедам).
Замовіць экскурсію можна тут.
Спяшайцеся, пакуль ёсць месцы!
Фота: Сяргей Плыткевіч