У нядзелю, 16 мая, тураператар «Віяполь» ладзіць зорную экскурсію з Глебам Лабадзенка.
Экскурсія «Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава» даступная са зніжкай 15%.
Маршрут пачнецца на Усходніх могілках Менска, дзе экскурсанты наведаюць магілу Васіля Быкава. Будзе магчымасць таксама пакланіцца магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў. Далейшы прыпынак – у Лагойску, каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага парка.
Вёска Бабцы сёння вабіць 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Ментавіта яны натхнілі Рыгора Барадуліна на радкі:
«У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі…»
У Лепелі група глядзіць помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства Льву Сапегу і касцёл Святога Казіміра. Таксама давядзецца пабачыць помнік беларускаму Цмоку.
Накіроўваючыся ў Вушачы, маршрут закране сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне.
Вушачы захавалі да нашых дзён млын пачатку XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна. Далей – да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Рыгора Барадуліна — школа, дзе вучыўся паэт, хата, дзе жыў, магіла, дзе знайшоў вечны прыстанак…
Згодна з лепшымі правіламі колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі турысты наведаюць хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік.
Маршрут: Менск — Лагойск — Бабцы — Лепель — Арэхаўна — Вушачы — Селішча — Бычкі (з абедам).
Кошт са знiжкай 64 рублі – замест 75.
Кошт экскурсіі ўключае:
- аўтобус туркласа
- экскурсійнае абслугоўванне:
- Менск — магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
- Лагойск — рэшткі палаца і парка Тышкевічаў;
- Бабцы — 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках;
- Лепель — помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
- Арэхаўна — сядзіба ХІХ ст.;
- Вушачы — хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна
- касцёл Св. Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
- Селішча — руіны касцёла 1728 г.;
- Бычкі — хата-музей Васіля Быкава
Падрабязна тут.