6 сакавіка – фэст «Стаўпецкія Казюкі – 2022»: вітаецца прыезд арганізаваных турыстычных груп 

6 сакавіка – фэст «Стаўпецкія Казюкі – 2022»: вітаецца прыезд арганізаваных турыстычных груп 

Фэст пройдзе 6 сакавіка 2022 года ў горадзе Стоўбцы.

Рыма-каталіцкая парафія святога Казіміра ў г. Стоўбцы пры падтрымцы Стаўбцоўскага райвыканкама абвяшчае аб правядзенні 6 сакавіка 2022 года фэсту «Стаўпецкія Казюкі».

Фэст праводзіцца у гонар святога Казіміра.

Святы Казімір каралевіч, апякун былога Вялікага княства Літоўскага, а таксама моладзі, лічыцца адным з найбольш шанаваных святых на нашых землях. У Беларусі тытул святога носяць каля 15 касцёлаў, а яго абраз можна спаткаць у вельмі многіх святынях нашага краю.

Пра ўсеагульную любоў да св. Казіміра сведчыць і яго ласкавае народнае імя – Казюк, ад якога пайшла назва адпустовага фэсту – Казюкі.

Найбольш вядомы фэст “Казюкас” штогод адбываецца ў Вільні.

Аднак апошнім часам геаграфія гэтага традыцыйнага свята робіцца ўсё больш шырокай. У Беларусі прызнанне атрымалі Казюкі ў Горадні, дзе ў 1484 г. каралевіч скончыў свой зямны шлях. Але і невялікія Стоўбцы, дзе парафія носіць яго імя ўжо чатыры стагоддзі, таксама маюць вялікае жаданне годна ўшанаваць памяць св. Казіміра, вядомага сваёй пабожнасцю, асаблівай адданасцю Маці Божай і шматлікімі справамі дабрачыннасці.

Раней свята ў парафіі абыходзілася парафіяльным адпустам, сёлета ж арганізоўваецца ў больш шырокім фармаце: з шэсцем па горадзе, урачыстай канцэртнай праграмай, выставамі і кірмашом.

Расклад урачыстасцяў:

  • 10.00 – збор удзельнікаў шэсця на плошчы Леніна ў Стоўбцах;
  • 10.30 – пачатак шэсця да касцёла святога Казіміра (вуліца Ленінская, 72); вітаем на шэсці гасцей у годных нацыянальных і гістарычных строях.
  • 11.00 – святая Імша ў касцёле (новы будынак), пачатак канцэртнай праграмы, кірмашу і іншых мерапрыемстваў фэсту (парк каля касцёла).

Падчас фэсту запланаваныя розныя майстар-класы: рамесніцкія, мастацкія, беларускіх танцаў і т. п.; гандаль рамесніцкай і сувенірнай прадукцыяй, кулінарнымі вырабамі, прадукцыяй прадпрыемстваў горада і раёна, а галоўнае – вясёлая святочная вясновая атмасфера.

Запрашаем жыхароў і гасцей горада.

Вітаецца прыезд арганізаваных турыстычных груп. Таксама запрашаем да ўдзелу, да рэпрэзентацыі сваёй прадукцыі і паслугаў фермераў, рамеснікаў і аграсядзібы Стаўпецкага і суседніх раёнаў.

Калі ласка, прыязжайце і прыходзьце на наша свята!

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 6137085 – Алесь Белы,

+375 29 8547164 – Ганна Бычынская.

Турыстычныя групы пасля фэста могуць прадоўжыць маршрут па Стаўпеччыне — побач Новасвержань с касцелам Святых Пятра і Паўла 16 стагоддзя и легендарныя коласаўскія мясціны: Нікалаеўшчына, Смольня, Акіньчыцы.

Подписаться
Уведомление о
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments