Напалеон Орда — вядомы беларускі мастак, піяніст, кампазітар 19 стагоддзя.
Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў маёнтку Варацэвічы (зараз Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці).
У сваім жыцці і творчасці ён кіраваўся прынцыпам: «Хто хоць жменяю зямлю носіць, зможа насыпаць гару».
Менавіта таму і змог адваяваць у нябыту чароўныя куточкі Беларусі- сядзібы і паркі, замкі і храмы, пакінуць пасля сябе значную музычную спадчыну.
Здольнасць да малявання дасталася яму ад бацькі — Міхаіла Орды — інжынера-фартыфікатара, які будаваў дарогі і каналы на Палессі.
Свой мастацкі дар Напалеон Орда паліраваў у студыі П’ера Жэрара у Парыжы, куды прывялі яго эмігранцкія сцежкі.
У выніку падарожжаў па Еўропе і Паўночнай Афрыцы з’явіліся на свет больш чым 1150 работ.
260 з іх складаюць беларускі альбом.
Ад маці — Юзафіны з роду Бутрымовічаў — ён атрымаў музычны талент. У Парыжы яго настаўнікам у музыцы і сябрам стаў Фрэдэрык Шапэн.
З ухвалы Шапэна і Ферэнца Ліста Напалеон Орда ў 1833 годзе выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, накцюрны, вальсы, мазуркі), а таксама рамансы і песні.
Два гады (1847-48) быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.
Адзіны ў свеце помнік Напалеону Ордзе усталяваны ў 1997 годзе ў Іванава на Берасцейшчыне, дзе ён пахаваны.
У 2007 годзе да 200-годдзя са дня нараджэння мастака і музыканта Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты
У яго гонар названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Гродна, мастацкая школа ў Пінску.
У Варацэвічах працуе музей-галерэя Напалеона Орды, а ў 2021 годзе на старых падмурках была адноўлена сядзіба Ордаў і адкрыта музейная экспазіцыя.
Калі думаеце, які падарунак зрабіць сябрам — аматарам беларускай гісторыі і мастацтва, падарыце сертыфікат на экскурсію разам на радзіму Напалеона Орды.
Маршрут “Бездежскія ўзоры” ад тураператара “Віяполь”.
Першы выезд у гэтым годдзе — 3 чэрвеня, далейшы расклад и падрабязнасці – глядзіце на сайце.
Тэкст: Таццяна Яцкевіч